Зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сваім распараджэннем зацвердзіў рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

    Грашовымі прэміямі ад Br10,8 млн да Br20 млн з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду заахвочана 10 пераможцаў міжнародных мастацка-творчых спаборніцтваў.

    Грашовымі прэміямі іншай вартасці заахвочаны 45 навучэнцаў і студэнтаў, а таксама 6 калектываў мастацкай творчасці, якія сталі пераможцамі міжнародных і рэспубліканскіх спаборніцтваў, конкурсу Саюзнай дзяржавы.

    Васьмі прадстаўнікам таленавітай моладзі будзе аказана матэрыяльная падтрымка ў памеры Br1,8 млн кожная за актыўны ўдзел у мастацка-творчых мерапрыемствах.

    Усяго рашэннем савета фонду заахвочана 89 навучэнцаў, студэнтаў і маладых спецыялістаў.

    Распараджэннем на фінансаванне расходаў фонду ў 2015 годзе з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў рэзервовага фонду Прэзідэнта выдзелена Br6 млрд.