Зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі.
Са сродкаў фонду амаль Br358 тыс. накіруюць на заахвочванне 228 прадстаўнікоў таленавітай моладзі і дзевяці творчых калектываў. Ім будуць прысуджаны стыпендыі, прэміі, аказана матэрыяльная дапамога.
Акрамя таго, выдзелены гранты на арганізацыю і правядзенне рэспубліканскай выстаўкі мастацкіх твораў навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў, рэалізацыю творчага праекта "Музычная спадчына Радзімы" - гастрольна-канцэртнага туру духавога аркестра і салістаў акадэміі музыкі, прымеркаванага да 90-годдзя з дня нараджэння народнага артыста СССР і БССР прафесара Яўгена Глебава і Года малой радзімы.
Грашовыя сродкі таксама накіруюць на набыццё абсталявання для заняткаў мастацкай творчасцю ў мэтах павышэння прафесійнага майстэрства навучэнцаў і студэнтаў устаноў адукацыі сферы культуры.