Зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 30 снежня падпісаў распараджэнне №224рп "Аб пытаннях спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі".

    Дакументам зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі аб назначэнні 181 заахвочвання са сродкаў гэтага фонду.

    Грашовымі прэміямі з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду адзначана 19 пераможцаў міжнародных мастацка-творчых спаборніцтваў.

    Грашовымі прэміямі рознага памеру заахвочана 100 вучняў і студэнтаў, а таксама 8 калектываў мастацкай творчасці, якія сталі пераможцамі міжнародных і рэспубліканскіх спаборніцтваў.

    Акрамя таго, назначана 17 стыпендый рознага памеру вучням і студэнтам, якія атрымалі перамогі ў рэспубліканскіх творчых конкурсах.

    37 прадстаўнікам моладзі будзе аказана матэрыяльная дапамога за актыўны ўдзел у мастацка-творчых мерапрыемствах.