Зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 28 снежня сваім распараджэннем зацвердзіў рашэнні савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў.

    У прыватнасці, зацверджаны рашэнні савета фонду аб заахвочванні 1581 навучэнца і педагагічнага работніка.

    Стыпендыі фонду на першы семестр 2015/2016 навучальнага года назначаны 182 студэнтам і курсантам устаноў вышэйшай адукацыі.

    Грашовай прэміяй з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду заахвочаны 30 пераможцаў розных міжнародных алімпіяд.

    Таксама грашовымі прэміямі заахвочаны пераможцы заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па навучальных прадметах, конкурсаў навукова-тэхнічнай творчасці, навуковых работ, злётаў вынаходнікаў і рацыяналізатараў, студэнцкай алімпіяды па матэматыцы.

    Адзначаны пераможцы міжнародных конкурсаў прафесійнага майстэрства і навуковых работ, турніраў юных фізікаў і матэматыкаў, алімпіяды па менеджменце якасці сярод моладзі.

    Заахвочвальнымі прэміямі адзначаны 252 педагагічныя, навуковыя работнікі і іншыя асобы, якія ўнеслі асаблівы ўклад у развіццё адораных вучняў і студэнтаў па выніках 2014/2015 навучальнага года.

    Акрамя таго, аказана фінансавая падтрымка васьмі навукова-даследчым і творчым аб'яднанням вучняў і студэнтаў.

    Прыняцце распараджэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з'яўляецца сведчаннем пастаяннай дзяржаўнай падтрымкі адораных вучняў і студэнтаў, накіраванай на стварэнне спрыяльных умоў для развіцця іх здольнасцей, а таксама будзе садзейнічаць развіццю інтэлектуальнага патэнцыялу адоранай моладзі.