Зацверджана рашэнне савета фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы культуры і мастацтва
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб зацвярджэнні рашэння савета фонду Прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва аб выдзяленні са сродкаў фонду Br369 834 на фінансаванне творчых праектаў.
Грошы будуць накіраваны на выкананне рэстаўрацыйных работ і капітальны рамонт Барысаглебскай (Каложскай) царквы XII стагоддзя ў Гродне і кансервацыю Княжацкай вежы Крэўскага замка XIV стагоддзя.
Акрамя таго, сродкі выдзеляць Нацыянальнаму Полацкаму гісторыка-культурнаму музею-запаведніку на таніраванне адслоеных роспісаў XVIII-XIX стагоддзяў Спаса-Праабражэнскай царквы XII стагоддзя.
Прыняцце распараджэння Прэзідэнта Беларусі з'яўляецца сведчаннем увагі дзяржавы да захавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны, стварэння спрыяльных умоў для пазіцыянавання беларускай культуры і яе гісторыі як складніка сусветнай культурнай прасторы.