Заснаваны спецыяльны прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Славянская надзея"
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заснаваў спецыяльны прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Славянская
надзея". Адпаведны Указ Прэзідэнт падпісаў 8 верасня.
Спецыяльны прыз будзе ўручацца ў рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" аднаму з удзельнікаў конкурснай праграмы за лепшае ўвасабленне ў творах вакальнага мастацтва славянскай тэмы.
Указам зацверджаны новыя ўзоры ўзнагародных дакументаў, што ўручаюцца пры прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне", спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення".
Дакументам таксама прадугледжана пашырэнне пераліку асоб, якія могуць вылучацца на саісканне прэміі Прэзідэнта "За духоўнае адраджэнне" і спецпрэміі Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва.