Заснаваны нагрудны знак "Выдатнік бытавога абслугоўвання"

    Нагрудны знак Міністэрства гандлю "Выдатнік бытавога абслугоўвання" заснаваны ў Беларусі. Указ "Аб заснаванні нагруднага знака "Выдатнік бытавога абслугоўвання" Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў 8 ліпеня.

    Дакумент прадугледжвае заснаванне нагруднага знака, а таксама зацвярджэнне палажэння аб гэтым знаку, яго апісання і знешняга выгляду.

    Названым нагрудным знакам будуць узнагароджваць розныя катэгорыі грамадзян, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва, узорна выконваюць свае абавязкі, дасягнулі высокіх паказчыкаў у працы, прапрацавалі ў сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва не менш як 10 гадоў.

    Выданне Указа будзе садзейнічаць захаванню і развіццю гістарычных традыцый у сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва, павышэнню адказнасці работнікаў гэтай сферы за выкананне службовых абавязкаў.