Заснаваны нагрудны знак дзяржаўнага цывільнага служачага

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка заснаваў нагрудны знак дзяржаўнага цывільнага служачага. Адпаведны Указ № 41 падпісаны 16 лютага.

    Гэта рашэнне прынята ў мэтах павышэння прэстыжу дзяржаўнай цывільнай службы і захавання яе гістарычных традыцый. 

    Дакументам зацверджана Палажэнне аб нагрудным знаку. Ён выдаецца дзяржаўным цывільным служачым пасля заняцця імі дзяржаўных цывільных пасад і застаецца ў іх пасля заканчэння дзяржаўнай цывільнай службы без права нашэння. 

    Нагрудны знак будуць насіць на адзенні дзелавога стылю або форменным адзенні. Пры наяўнасці іншых знакаў адрознення, уведзеных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, дапускаецца нашэнне нагруднага знака разам з імі або замест іх. 

    У выпадку скасавання працоўнага дагавора (кантракта) па дыскрэдытуючых падставах нагрудны знак вяртаецца ў адпаведны дзяржаўны орган або іншую дзяржаўную арганізацыю.