Заснаваны герб і сцяг Гродзенскага раёна

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 лістапада падпісаў Указ № 410 "Аб афіцыйных геральдычных сімвалах", у адпаведнасці з якім заснаваны герб і сцяг Гродзенскага раёна.

    На гербе адлюстравана галава зубра залацістага колеру з сярэбранымі рагамі на фоне чырвонага варажскага шчыта. Сцяг уяўляе сабой палотнішча чырвонага колеру з выявай герба раёна на ім.

    У адпаведнасці з Указам гэтыя геральдычныя сімвалы з'яўляюцца ўласнасцю Гродзенскага раёна, права распараджацца якімі мае Гродзенскі раённы выканаўчы камітэт. Яны могуць быць размешчаны на будынках, дзе знаходзяцца органы мясцовага кіравання і самакіравання раёна, у памяшканнях для пасяджэнняў гэтых органаў і службовых кабінетах іх кіраўнікоў. Выкарыстоўваць герб і сцяг можна ў час дзяржаўных свят, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржорганамі і іншымі арганізацыямі, а таксама пры правядзенні народных, працоўных, сямейных свят, спартыўных гульняў і мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятных дат.

    Чытайце таксама

    Усе падзеі