Заснаваны афіцыйныя геральдычныя сімвалы Нацыянальнага статыстычнага камітэта

    У мэтах захавання і развіцця гістарычных традыцый Нацыянальнага статыстычнага камітэта заснаваны афіцыйныя геральдычныя сімвалы гэтага ведамства. Адпаведны Указ Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў 4 красавіка.

    Дакументам заснаваны геральдычны знак - эмблема, сцяг, нагрудны знак адрознення Нацыянальнага статыстычнага камітэта "Ганаровы работнік дзяржаўнай статыстыкі" і нагрудны знак адрознення "Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь".