Заснавана форменнае адзенне і знакі адрознення работнікаў органаў прымусовага выканання

    У Беларусі заснаваны форменнае адзенне і знакі адрознення работнікаў органаў прымусовага выканання, утвораных шляхам аб'яднання дзвюх службаў судовых выканаўцаў агульных і гаспадарчых судоў і перадачы іх у сістэму Міністэрства юстыцыі. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.

    Дакументам зацвярджаюцца апісанне форменнага адзення і знакаў адрознення, а таксама пералік пасад работнікаў органаў прымусовага выканання, маючых права на нашэнне форменнага адзення, і адпаведныя ім наплечныя знакі адрознення.