Пасяджэнне ВДС Саюзнай дзяржавы і сустрэча з Уладзімірам Пуціным

  • 3
  • 0:27

У Мінску 20 студзеня 2003 года прайшло пасяджэнне Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы (ВДС) з удзелам прэзідэнтаў Беларусі і Расіі. Напярэдадні пасяджэння, 19 студзеня, Аляксандр Лукашэнка прымаў Уладзіміра Пуціна ў загараднай рэзідэнцыі "Дразды", дзе яны правялі амаль чатырохгадзінную размову.

Перагаворы ў фармаце "сам-насам" былі прадоўжаны раніцай 20 студзеня. Лідары дзвюх краін падрабязна абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і актуальныя аспекты беларуска-расійскай інтэграцыі. 

На разгляд удзельнікаў пасяджэння Вышэйшага Дзяржаўнага Савета было вынесена 10 пытанняў. Усебакова прааналізаваўшы стан гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі, ВДС прыняў Дырэктыву, у якой урадам дзвюх краін даручана прыняць меры па стварэнні ўмоў для пашырэння ўзаемнага гандлю, па завяршэнні фарміравання адзінай мытнай прасторы.