Заява аб ходзе старшынства Рэспублікі Беларусь у Садружнасці Незалежных Дзяржаў у 2013 годзе
Рэспубліка Беларусь у 2013 годзе ажыццяўляе старшынства ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Канцэпцыя старшынства Рэспублікі Беларусь у СНД і План па яе рэалізацыі накіраваны на далейшае ўзмацненне ролі Садружнасці ў стварэнні спрыяльных умоў для паляпшэння ўзроўню жыцця народаў дзяржаў - удзельніц СНД і павышэнні аўтарытэту Арганізацыі.
Старшынства яшчэ не завершана, але ўжо можна падвесці папярэднія вынікі нашай сумеснай работы.
Правядзенне больш як 70 мерапрыемстваў пад дэвізам "Інтэграцыя на карысць чалавека" садзейнічала ўмацаванню добрасуседства, развіццю эканамічнага супрацоўніцтва, садзейнічанню павышэння даступнасці экалагічна чыстых "зялёных" тэхналогій, пашырэнню ўзаемадзеяння ў гуманітарнай сферы.
У галіне ўмацавання добрасуседства ўдалося надаць новы імпульс міжрэгіянальнаму і прыгранічнаму супрацоўніцтву на прасторы Садружнасці. Узмоцнена ўзаемадзеянне ў галіне барацьбы са злачыннасцю, тэрарызмам, незаконным абаротам наркотыкаў і гандлем людзьмі, а таксама ў галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.
Асаблівая ўвага, якая ўдзяляецца Рэспублікай Беларусь і іншымі дзяржавамі Садружнасці эканамічнаму супрацоўніцтву, садзейнічала паэтапнай рэалізацыі Дагавора аб зоне свабоднага гандлю, напаўненню канкрэтным зместам Міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва, дало магчымасць перавесці ў актыўную фазу перагаворны працэс па праекту Дагавора аб зоне свабоднага гандлю паслугамі.
Трэба адзначыць істотны рух наперад па пытаннях фарміравання агульнага аграрнага рынку Садружнасці Незалежных Дзяржаў, далейшага супрацоўніцтва паміж суб'ектамі гаспадарання дзяржаў - удзельніц Садружнасці. Гэтаму садзейнічала правядзенне ў Рэспубліцы Беларусь Форуму дзелавых людзей, Беларускага прамысловага форуму, шэрага канферэнцый, выставак і кірмашоў.
У галіне садзейнічання павышэнню даступнасці экалагічных "зялёных" тэхналогій Рэспубліка Беларусь імкнецца выкарыстоўваць інавацыйны патэнцыял Садружнасці для далейшага тэхнічнага пераўзбраення і мадэрнізацыі эканомікі дзяржаў - удзельніц СНД, заснаванай на ведах "зялёнай" эканомікі, актыўным выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі, мясцовых сыравінных рэсурсаў.
Знакавай падзеяй у Год экалагічнай культуры і аховы навакольнага асяроддзя стала падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, ініцыятарам прыняцця якога з'яўляецца Рэспубліка Беларусь. У рамках беларускага старшынства рэалізавана амаль 40 мерапрыемстваў экалагічнай накіраванасці.
У галіне пашырэння дыялогу культур у перыяд беларускага старшынства прадоўжылася фарміраванне агульнай інфармацыйнай і адукацыйнай прасторы Садружнасці.
Праведзены ў сталіцы Садружнасці г.Мінску VIII Форум творчай і навуковай інтэлігенцыі СНД даў магчымасць выдзеліць перспектыўныя напрамкі развіцця трансгранічнага, экалагічнага, культурнага, адукацыйнага і навуковага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД, а таксама абазначыў гарызонты будучага ўзаемадзеяння Садружнасці з іншымі міжнароднымі арганізацыямі, у тым ліку з ЮНЕСКА. Пашырэнню культурнага ўзаемадзеяння была прысвечана акцыя "Магілёў - культурная сталіца СНД 2013 года".
Беларускім бокам зроблены захады па павышэнню іміджу Садружнасці. Для далейшага ўмацавання аўтарытэту СНД унутры Арганізацыі і за яе межамі неабходна сканцэнтраваць намаганні на пашырэнні практыкі выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, у тым ліку сацыяльных сетак і мультымедыйных тэхналогій.
Рэзультатыўнай з'яўляецца работа па павышэнню супрацоўніцтва дзяржаў Садружнасці ў галіне спорту, турызму, аховы здароўя, а таксама па лініі маладзёжных і ветэранскіх арганізацый.
Улічваючы, што агульная Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне з'яўляецца фактарам непарушнай сувязі пакаленняў, далейшага ўмацавання дружбы і добрасуседства на прасторы Садружнасці, асаблівая ўвага ўдзяляецца сумеснай падрыхтоўчай рабоце да правядзення мерапрыемстваў, прымеркаваных да 70-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў.
Рэспубліка Беларусь заклікае да з'яднанасці дзяржаў Садружнасці пры абароне інтарэсаў партнёраў па СНД на міжнароднай арэне, у тым ліку на пляцоўцы ААН.
Заяўляем аб зацікаўленасці ў далейшым умацаванні Садружнасці, у максімальным раскрыцці яе стваральнага патэнцыялу, ва ўдасканаленні механізмаў супрацоўніцтва ва ўсіх сферах сумеснай дзейнасці. Лічым вельмі важным выкарыстоўваць канкурэнтныя перавагі краін СНД у такіх галінах, як энергетыка, транспарт, аграрны сектар, здабыча і перапрацоўка прыродных рэсурсаў.
Неабходна прадоўжыць мэтанакіраванае фарміраванне ўмоў для ўсебаковага ўзаемадзеяння ў інавацыйнай сферы, свабоднага перамяшчэння тавараў і паслуг, якія павінны садзейнічаць інтэграцыі дзяржаў - удзельніц Садружнасці ў сусветную эканоміку і міжнародную гандлёвую сістэму.
Рэспубліка Беларусь з аптымізмам глядзіць у будучае Садружнасці. Перад краінамі СНД стаяць складаныя і высакародныя агульныя задачы: стварэнне канкурэнтаздольнай эканомікі, павышэнне ўзроўню жыцця грамадзян нашых краін і іх бяспекі. Упэўнены, у рамках Садружнасці будзе паспяхова прадоўжана паступальнае нарошчванне шматпланавага супрацоўніцтва, якое садзейнічае ўстойліваму развіццю дзяржаў-удзельніц.
Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь,
Старшыня Савета кіраўнікоў
дзяржаў
Садружнасці Незалежных Дзяржаў
25 кастрычніка 2013 г.,
г.Мінск