Зацверджаны змяненні ў Закон аб электрасувязі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон, якім уносяцца змяненні ў заканадаўства аб электрасувязі.
Дакументам прадугледжваецца, што ў мэтах папярэджання сітуацый, якія ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, дзяржавай могуць быць прыняты меры па абмежаванні функцыянавання сетак электрасувязі і сродкаў электрасувязі, што ўваходзяць у іх (скарачэнне часу і аб'ёмаў іх выкарыстання, змяненне рэжымаў работы), прыпыненні функцыянавання сетак электрасувязі і сродкаў электрасувязі, што ўваходзяць у іх (часовага спынення іх работы).
Пры гэтым устанаўліваецца, што паўнамоцтвы па кіраванні сеткай электрасувязі агульнага карыстання прадастаўляюцца аператыўна-аналітычнаму цэнтру пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Невыкананне аператарамі электрасувязі патрабаванняў аб прыпыненні або абмежаванні функцыянавання сетак электрасувязі і сродкаў электрасувязі, што ўваходзяць у іх, будзе з'яўляцца грубым парушэннем заканадаўства аб ліцэнзаванні дзейнасці ў галіне сувязі.
Закон уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
