Зацверджаны ў новай рэдакцыі статут Ваеннай акадэміі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 333, якім статут Ваеннай акадэміі прыводзіцца ў адпаведнасць з Законам ад 14 студзеня 2022 года "Аб змяненні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі".
У новай рэдакцыі статута Ваеннай акадэміі вызначаны дадатковыя функцыі, накіраваныя на навучанне па адукацыйных праграмах вышэйшай і навукова-арыентаванай адукацыі, дадатковай адукацыі дарослых, дзяцей і моладзі. Удакладняецца парадак стварэння навукова-метадычнага савета акадэміі, кафедр і факультэтаў, устанаўліваецца магчымасць атрымання адукацыі дыстанцыйна.