Зацверджаны склад Савета Бяспекі

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 15 сакавіка падпісаў Указ № 106, якім зацверджаны склад Савета Бяспекі.

    У адпаведнасці з дакументам Старшынёй Савета Бяспекі з'яўляецца Прэзідэнт Беларусі.

    У якасці пастаянных членаў Савета Бяспекі зацверджаны восем службовых асоб: Прэм'ер-міністр, старшыні Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта, Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі, міністры ўнутраных спраў, абароны, Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

    Членамі Савета Бяспекі, згодна з Указам, з'яўляюцца старшыні Вярхоўнага Суда, Камітэта дзяржаўнага кантролю, Праўлення Нацыянальнага банка, Следчага камітэта, Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, Генеральны пракурор, міністры замежных спраў, фінансаў, па надзвычайных сітуацыях, начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - Першы намеснік Міністра абароны.