З нагоды Дня Перамогі ў адрас Прэзідэнта Беларусі паступілі віншавальныя пасланні ад лідараў краін СНД

    З нагоды Дня Перамогі ў адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі паступілі віншавальныя пасланні ад лідараў краін СНД.

    У прыватнасці, у віншаванні Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна адзначаецца: "Мы назаўсёды застанемся ў неаплатным даўгу перад героямі Вялікай Айчыннай вайны. Выключнай мужнасцю, патрыятызмам і самаадданасцю яны заслужылі вечную памяць у нашых сэрцах. Перамога была заваявана не толькі сілай зброі, але і адзінствам волі народаў, іх рашучасцю плячо ў плячо змагацца за свабоду і незалежнасць Радзімы".

    "Перакананы, глыбокія традыцыі дружбы, добрасуседства і ўзаемавыручкі, нацэленасць на развіццё цесных інтэграцыйных сувязей на прасторы СНД будуць і ў далейшым служыць умацаванню расійска-беларускіх саюзніцкіх адносін, эфектыўнаму вырашэнню сацыяльна-эканамічных задач", - падкрэсліў Уладзімір Пуцін.