Хакейны матч супраць каманды Гродзенскай вобласці
- 8
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 5 красавіка ў складзе каманды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у хакейным матчы супраць каманды Гродзенскай вобласці. Сустрэча адбылася ў рамках Восьмых рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі з шайбай сярод аматарскіх каманд на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Матч завяршыўся з лікам 9:2 на карысць каманды Прэзідэнта. Аляксандр Лукашэнка закінуў адну шайбу ў вароты сапернікаў.