Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі перамагла ў Рэспубліканскіх спаборніцтвах сярод аматараў
- 8
Каманда Прэзідэнта Беларусі перамагла ў Рэспубліканскіх спаборніцтвах па хакеі з шайбай сярод аматараў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
У другім фінальным матчы турніру, які праводзіцца дзясяты раз, хакейная дружына Кіраўніка дзяржавы на лядовай пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" абыграла каманду Мінскай вобласці з лікам 9:4 (2:1, 3:1, 4:2).
У папярэдніх турнірах каманда Прэзідэнта Беларусі перамагала сем разоў (2008, 2010-2012, 2014-2016). Па адным разе трыумфатарамі станавіліся хакеісты Гомельскай (2009) і Мінскай абласцей (2013).