Выступленне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі на цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі
- 1
Дарагія ветэраны!
Паважаныя суайчыннікі і замежныя госці!
Сардэчна віншую вас з адным з самых шануемых на беларускай зямлі свят - Днём Перамогі. Для мільёнаў людзей ён стаў вечным сведчаннем доблесці народаў, якія адолелі найвялікшае сусветнае зло - фашызм.
Шэсцьдзесят дзевяць гадоў аддзяляюць нас ад той вясны. Але памяць аб Вялікай Айчыннай вайне не згасае. Яна жыве ў кожным горадзе і вёсцы, перадаецца з пакалення ў пакаленне, пераходзіць ад сэрца да сэрца, звязваючы ўсіх нас разам жывой ніццю любові да Айчыны.
Лёс чалавецтва ў тыя суровыя гады вырашаўся на тэрыторыі Расіі, Беларусі і Украіны. Менавіта на савецка-германскім фронце вермахт страціў свае ўзброеныя сілы і сваю праславутую зброю.
Замахнуўшыся на граніцы Савецкага Саюза, фашысты сустрэлі вельмі жорсткае супраціўленне і атрымалі рашучы адпор. Усе ад малога да вялікага паўсталі на абарону сваёй Радзімы. Ніхто і нідзе ў свеце так самааддана не змагаўся з "карычневай чумой".
Менавіта тут, на палітай крывёю савецкіх людзей зямлі разгарнуўся галоўны фронт.
На акупіраваных беларускіх, расійскіх, украінскіх землях з першых дзён вайны быў адкрыты і сапраўдны "другі фронт". Супраць фашыстаў узнялося больш за мільён партызан - вялікая народная армія, дзеянні якой набылі стратэгічнае значэнне і сталі важным фактарам разгрому ворага.
У Савецкай краіне ў вельмі цяжкіх умовах намаганнямі простых працаўнікоў тылу была дасягнута эканамічная перавага над агрэсарам. За гады вайны выпушчана ў два разы больш баявой тэхнікі і ўзбраенняў, чым у самой гітлераўскай Германіі.
Але галоўнай перавагай СССР у барацьбе супраць магутнай і разбуральнай ваеннай машыны "трэцяга рэйха" стала духоўная стойкасць нашага народа.
Ненармальнай, чалавеканенавісніцкай ідэалогіі нацызму Савецкі Саюз проціпаставіў ідэалогію гуманізму і інтэрнацыяналізму. Плячо ў плячо больш за 100 нацый і народнасцей СССР паўсталі на абарону агульнай Айчыны. Вялікая Перамога дасталася нашай рэспубліцы страшнай цаной - мы страцілі, скалечылі кожнага трэцяга жыхара нашай Радзімы.
Савецкая Беларусь унесла неацэнны ўклад у разгром ворага. Яна стала рэспублікай-партызанкай. У строй народных мсціўцаў усталі каля паўмільёна чалавек. Восемдзесят восем з іх удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза.
Гераічнае супраціўленне народа фашызму, якое пачалося ў Брэсцкай крэпасці, у баях пад Гроднам, Мінскам, Полацкам, Лепелем, Віцебскам, Барысавам, Магілёвам і Гомелем, прадаўжалася да поўнага выгнання акупантаў.
Вечная слава загінуўшым у баях і ад зверстваў фашыстаў. Удзячная Беларусь помніць вас і шануе ваш подзвіг. Мы зробім усё, каб ваша вялікая ахвяра на алтар Айчыны не аказалася дарэмнай. Страшэнны агонь вайны, разбурэнняў і смерці больш ніколі не павінен успыхнуць на беларускай зямлі.
Прапаную ўшанаваць памяць усіх герояў і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны мінутай маўчання.
(Мінута маўчання).
Дарагія сябры!
Цяперашні, 2014 год адзначаны дзвюма знакавымі падзеямі ў гісторыі. У ліпені споўніцца 70 гадоў з дня вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а ў жніўні - 100 гадоў з дня пачатку Першай сусветнай вайны.
Гэтыя памятныя даты - падстава для сур'ёзных разважанняў. Чаму ўсяго праз тры дзесяцігоддзі пасля Першай сусветнай вайны разгарэўся новы ўсепланетарны пажар? Як магла ў цывілізаванай Еўропе зарадзіцца і набраць сілу пячорная ідэалогія нацызму? Ці хопіць у сучаснай палітычнай эліты розуму і сумлення, каб не правакаваць новыя разбуральныя канфлікты?
На жаль, сёння некаторыя палітыкі аддаюць забыццю ўрокі гісторыі, спрабуюць прынізіць ролю савецкага народа ў Перамозе над фашызмам, патураюць адраджэнню нацызму.
Каб дагадзіць палітычным і геастратэгічным амбіцыям, ажыццяўляецца мэтанакіраваная дзейнасць па дэстабілізацыі палітычнай абстаноўкі ў суверэнных дзяржавах. Такія прыклады мы назіраем на Блізкім Усходзе, у Паўночнай Афрыцы, іншых "гарачых кропках" планеты.
Балюча гаварыць аб тым, што адной з такіх "гарачых кропак" стала блізкая нам наша Украіна. Над брацкай славянскай краінай навіслі хмары грамадзянскай вайны, і брат падняў руку на брата. Чаго б нам гэта ні каштавала, мы павінны гэта спыніць.
Нас непакоіць і той факт, што гэтыя падзеі выкарыстоўваюцца як падстава для актывізацыі дзяржавамі НАТА ваеннай дзейнасці непасрэдна каля нашых беларускіх граніц. Усё гэта патрабуе асаблівай пільнасці і з'яднанасці народа.
Мы атрымалі бясцэнныя ўрокі з трагічных падзей ХХ стагоддзя. Мы ведаем цану міру і згоды і будзем няўхільна адстойваць свае ідэалы.
Нашы Узброеныя Сілы гатовы ў любую мінуту адстаяць суверэнітэт Беларусі, грамадзянскі мір і згоду ад замахаў звонку і знутры.
Справа гонару кожнага грамадзяніна - абарона Айчыны і штодзённы клопат аб яе ўмацаванні!
Паважаныя ветэраны!
Перамога ў маі 45-га - гэта ваш найвялікшы ўклад у ратаванне і развіццё чалавечай цывілізацыі, у нашу з вамі агульную мірную сучаснасць і ў будучыню.
Ваша пакаленне выратавала краіну, адрадзіла яе, узняўшы з попелу і руін. Стварыла моцную прамысловасць, развітую сельскую гаспадарку, перадавую навуку і багатую культуру.
Вы ўмелі ісці наперад і падтрымліваць адзін аднаго, пераадольваючы ўсе цяжкасці. Не гналіся за асабістым дабрабытам і дастаткам. Думалі спачатку аб Радзіме, а потым аб сабе. Ваша духоўная спадчына заўсёды будзе для нас бясцэннай маральнай апорай.
Дарагія суайчыннікі!
Мы - наследнікі вялікага народа-пераможцы, якому Еўропа абавязана свабодай і працвітаннем. І ўсведамленне гэтага служыць крыніцай нашай сілы і ўпэўненасці ў сабе.
У гэты святочны дзень хачу пажадаць усім вам, вашым родным, вашым блізкім здароўя, поспехаў, шчасця і дабрабыту.
Са святам вас, дарагія сябры! З Днём Перамогі!