Выступленне са штогадовым Пасланнем Нацыянальнаму сходу
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 красавіка 2000 года выступіў са штогадовым Пасланнем Нацыянальнаму сходу. У сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі прынялі ўдзел кіраўнікі Савета Міністраў, Адміністрацыі Прэзідэнта, прадстаўнікі замежных дыпламатычных місій.
Кіраўнік дзяржавы прааналізаваў палітычную і сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў рэспубліцы, засяродзіў увагу на існуючых праблемах, адзначыў пытанні, якія неабходна вырашаць у бліжэйшым будучым і ў перспектыве. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што выкладзеныя ў Пасланні высновы і патрабаванні павінны няўхільна выконвацца на ўсіх узроўнях дзяржаўнай улады. Пасля выступлення Прэзідэнт адказаў на пытанні парламентарыяў.