Сустрэча з віцэ-прэзідэнтам РАН Жарэсам Алфёравым
- 2
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 кастрычніка сустрэўся з лаўрэатам Нобелеўскай прэміі, віцэ-прэзідэнтам Расійскай акадэміі навук, старшынёй прэзідыума Санкт-Пецярбургскага навуковага цэнтра Расійскай акадэміі навук Жарэсам Алфёравым.
Кіраўнік беларускай дзяржавы назваў яго сваім "самым вялікім прыхільнікам, а па асобных пытаннях - і самым талковым апанентам".
Наш зямляк, вучоны з сусветным імем Жарэс Алфёраў высока ацаніў дасягненні Беларусі ў многіх галінах, у тым ліку ў прамысловасці, якая развіваецца на аснове сучасных тэхналогій.
На яго думку, Беларусь - адзіная ў СНД рэспубліка, дзе няма ніякіх праблемных пытанняў з рускім насельніцтвам і наогул няма нацыянальных праблем.
Жарэс Алфёраў падзякаваў Кіраўніку беларускай дзяржавы за віншаванне з 75-годдзем, якое вучоны адзначыў сёлета. Да гэтага юбілею выйшла кніга "Навука і грамадства", экземпляр якой Жарэс Алфёраў уручыў Аляксандру Лукашэнку. Адна з глаў гэтага выдання прысвечана нашай краіне і называецца "Мая родная Беларусь".