Сустрэча з навучэнцамі і студэнтамі - пераможцамі рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд
- 1
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 мая 2001 года сустрэўся з навучэнцамі і студэнтамі - пераможцамі рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд. Ва ўрачыстай абстаноўцы ў рэзідэнцыі Кіраўніка дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў таленавітых юнакоў і дзяўчат з атрыманымі перамогамі, уручыў ім пасведчанні і нагрудныя знакі лаўрэатаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Беларускі лідар падкрэсліў, што залог паспяховай будучыні дзяржавы - інтэлектуальная, духоўна сталая, сацыяльна актыўная і фізічна развітая моладзь. У Беларусі ствараюцца спрыяльныя ўмовы для развіцця дзелавых здольнасцей і творчай ініцыятывы адоранай моладзі.