Сустрэча з кіраўніком КПРФ Генадзем Зюганавым
- 3
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 жніўня 2000 года правёў сустрэчу з кіраўніком фракцыі Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі ў Дзяржаўнай Думе, старшынёй Цэнтральнага камітэта КПРФ Генадзем Зюганавым. Галоўнай тэмай гутаркі сталі праблемы станаўлення і развіцця беларуска-расійскага саюза. Беларускі лідар і кіраўнік КПРФ абмеркавалі пытанні, што датычацца актывізацыі інтэграцыйных працэсаў, забеспячэння асноўных правоў грамадзян Саюзнай дзяржавы.