Сустрэча з Прэм'ерам Дзяржаўнага савета КНР Лі Пэнам
- 3
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 чэрвеня 1995 года правёў перагаворы з Прэм'ерам Дзяржсавета Кітайскай Народнай Рэспублікі Лі Пэнам, які 21-23 чэрвеня знаходзіўся ў Мінску з афіцыйным візітам. Гэта быў першы ў гісторыі незалежнай Беларусі візіт кітайскага госця такога высокага рангу.