Сустрэча з Прэм’ер-міністрам Украіны Віктарам Юшчанкам

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 16 мая 2000 года правёў перагаворы з Прэм’ер-міністрам Украіны Віктарам Юшчанкам, які знаходзіўся ў Мінску з рабочым візітам. У час сустрэчы было адзначана, што істотных рознагалоссяў у бакоў няма, а тыя, якія яшчэ існуюць, абавязкова знойдуць сваё вырашэнне.