Сустрэча з Прэм'ер-міністрам Расіі Яўгенам Прымаковым
- 3
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 верасня 1998 года правёў перагаворы са Старшынёй Урада Расійскай Федэрацыі Яўгенам Прымаковым, які наведаў з рабочым візітам Мінск. Гэта была яго першая паездка ў якасці кіраўніка расійскага Урада за мяжу.
Бакі абмяняліся думкамі па шырокім коле пытанняў двухбаковых адносін, уключаючы паглыбленне інтэграцыі ў рамках Саюза Беларусі і Расіі, супрацоўніцтва ў фінансава-эканамічнай сферы. Асаблівая ўвага ўдзялялася неабходнасці надання большай сацыяльнай накіраванасці пераўтварэнням у эканоміцы. У час сустрэчы Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што галоўная мэта сумеснай дзейнасці органаў выканаўчай улады Беларусі і Расіі - пабудова эфектыўнай многаўкладнай эканомікі саюза дзвюх краін.