Сустрэча з Прэм'ер-міністрам Латвійскай Рэспублікі Марысам Гайлісам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 верасня 1995 года правёў сустрэчу з Прэм'ер-міністрам Латвійскай Рэспублікі Марысам Гайлісам, які знаходзіўся з візітам у Мінску. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што адносіны паміж Беларуссю і Латвіяй былі і застаюцца традыцыйна дружалюбнымі.