Сустрэча з прадстаўнікамі творчай інтэлігенцыі Беларусі
- 3
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 лістапада 1995 года сустрэўся з прадстаўнікамі творчай інтэлігенцыі краіны. Кіраўнік дзяржавы выступіў з прамовай, у якой ахарактарызаваў бягучую сітуацыю ў сферы мастацтва. "Цяжка сёння жыве народ, цяжка вам, цяжка кіраўніцтву краіны. Аднак мы крок за крокам адыходзім ад краю прорвы, стабілізавалася фінансавая сістэма ў краіне, развіваюцца эканамічныя сувязі Беларусі, расце яе міжнародны аўтарытэт", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
У час мерапрыемства вядомы кінаакцёр Мікалай Яроменка ад імя арганізатараў фестывалю "Залаты Віцязь" уручыў Аляксандру Лукашэнку аднайменны прыз за неацэнны ўклад у развіццё культуры славянскіх народаў.