Сустрэча з прадстаўнікамі камуністычнага руху краін блізкага і далёкага замежжа

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 кастрычніка 1997 года сустрэўся з прадстаўнікамі замежных дэлегацый, якія ўдзельнічалі ў рабоце XXXIV з’езда Камуністычнай партыі Беларусі, які праходзіў 4-5 кастрычніка ў Мінску. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што падтрымлівае задачы гэтага руху ў частцы абароны правоў працоўных. Галоўным прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі ў Беларусі, паводле яго слоў, таксама з’яўляецца клопат пра дабрабыт грамадзян, абарона іх інтарэсаў.