Сустрэча са Старшынёй Урада Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным
- 2
- 1:47
Напярэдадні пасяджэння выканкама Саюза Беларусі і Расіі, 8 верасня 1999 года, адбылася сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са Старшынёй расійскага Урада Уладзімірам Пуціным, які на новай пасадзе ўпершыню наведваў Мінск з візітам.
Бакі абмеркавалі тэматыку развіцця двухбаковых адносін і саюзнага будаўніцтва. Уладзімір Пуцін перадаў Кіраўніку дзяржавы самыя лепшыя пажаданні ад Прэзідэнта Расіі Барыса Ельцына і запэўніў, што Беларусь заўсёды будзе разглядацца як стратэгічны партнёр.