Сустрэча з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам
- 2
Комплекс пытанняў, якія датычацца дзейнасці Праваслаўнай царквы, у тым ліку Беларускай праваслаўнай царквы, развіццё міжканфесійнага дыялогу абмеркавалі 10 красавіка ў Маскве Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка і Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. Дамоўленасць аб гэтай сустрэчы была дасягнута ў час папярэдняга візіту Кіраўніка беларускай дзяржавы ў Расійскую Федэрацыю і яго размовы з Прадстаяцелем Рускай праваслаўнай царквы, якая адбылася ў г.Сочы.