Сустрэча з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Аляксіем II
- 2
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 верасня 1998 года сустрэўся ў Мінску з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Аляксіем II. Кіраўнік РПЦ наведваў Беларусь з трэцім пастарскім візітам.
За асаблівыя заслугі ў развіцці і ўмацаванні дружалюбных сувязей паміж народамі Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка ўручыў Патрыярху ордэн Францыска Скарыны. "Я не праміну адзначыць, што яго Святасць - не толькі мой асабісты сябар, але і паважаны настаўнік", - заявіў беларускі лідар.
У знак асаблівай павагі Прадстаяцелю Рускай праваслаўнай царквы ад імя кіраўніцтва краіны быў падораны яго партрэт пэндзля беларускага мастака Леаніда Дударава.