Сустрэча з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Аляксіем II

  • 3

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Аляксіем II, які 22-26 ліпеня 1995 года знаходзіўся з візітам у Беларусі. Кіраўнік дзяржавы асабіста сустрэў высокага госця, а пазней у час размовы падкрэсліў, што прыезд Патрыярха ў Беларусь - гэта вялікі гонар. За значную міратворчую дзейнасць і ўмацаванне славянскага яднання народаў Прэзідэнт узнагародзіў Аляксія II медалём Францыска Скарыны.