Сустрэча з нацыянальнай камандай Беларусі па біятлоне

  • 3

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 лютага 1996 года прыняў у сваёй рэзідэнцыі беларускіх біятланістаў, удзельнікаў чэмпіянату свету ў Рупольдынгу. Мужчыны на гэтым турніры заваявалі залаты медаль у каманднай гонцы, бронзавыя ўзнагароды ў эстафеце і індывідуальнай гонцы. "Вы сталі героямі дня. Пра вас больш гавораць у свеце, чым пра нашы афіцыйныя дэлегацыі, нават больш, чым пра мяне - Прэзідэнта. Але я не раўную. Разам з мільёнамі тэлегледачоў я радаваўся і засмучаўся. Вашы ўзнагароды каштоўныя ўдвая, бо заваяваны ў барацьбе з моцнымі сапернікамі", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

Для перамог у спорце, адзначыў Прэзідэнт, неабходны чатыры складнікі: стварэнне ўмоў падрыхтоўкі, захаванне традыцый, трэнерскія кадры і нацэленасць на вышэйшы рэзультат. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў важнасць клопату пра здароўе нацыі ў цэлым, у чым вялікую ролю адыгрываюць актыўны лад жыцця і заняткі спортам.