Сустрэча з лаўрэатамі міжнародных конкурсаў і прадстаўнікамі дабрачыннага фонду "Новыя імёны"

  • 4

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 лістапада 1995 года сустрэўся з лаўрэатамі міжнародных конкурсаў і членамі дэлегацыі міжнароднага дабрачыннага фонду "Новыя імёны".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўсведамляе ўсю значнасць работы па пошуку і падтрымцы юных талентаў. Ён паведаміў, што ў краіне створаны прэзідэнцкі фонд для фінансавай падтрымкі талентаў і перш за ўсё моладзі. У час сустрэчы Аляксандр Лукашэнка паставіў свой подпіс пад міжнароднай праграмай "Новыя імёны планеты. XX стагоддзе - XXI стагоддзю", далучыўшы тым самым краіну да гэтага міжнароднага руху.