Уручэнне прэмій "За духоўнае адраджэнне"

  • 2

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 студзеня 1998 года ўручыў прэміі "За духоўнае адраджэнне" дзеячам культуры і мастацтва. Мерапрыемства адбылося ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета.

У ліку ўдастоеных прэміі "За духоўнае адраджэнне" - мастак Мікалай Кузьміч, пісьменнік Міхаіл Расолаў, мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага акадэмічнага рускага драматычнага тэатра імя М.Горкага Барыс Луцэнка.