Уручэнне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь
- 4
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 28 мая 2003 года ўручыў Дзяржаўныя прэміі Рэспублікі Беларусь 2002 года людзям, якія дабіліся асабліва значных вынікаў на прыярытэтных напрамках навукі, тэхнікі, культуры і мастацтва. Дзяржаўных прэмій у галіне навукі і тэхнікі ў складзе 12 навуковых і вытворчых калектываў удастоены 55 вучоных і спецыялістаў. Прэзідэнт уручыў таксама прэміі 14 майстрам літаратуры, мастацтва і архітэктуры.