Уручэнне дзяржаўных узнагарод заслужаным людзям Беларусі

  • 5

Дзякуючы вядучым прадпрыемствам у краіне нарошчваецца экспартны патэнцыял. Аб гэтым паведаміў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 чэрвеня на цырымоніі ўручэння дзяржузнагарод.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў асаблівую значнасць гэтага ўручэння дзяржузнагарод напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята - Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Ён адзначыў, што гэта добрая традыцыя і сведчанне вялікай павагі кіраўніцтва краіны да заслуг і дасягненняў кожнага суайчынніка.

"Гэта знакавая падзея для ўсёй краіны, бо кожны з вас з'яўляецца прадстаўніком сваёй прафесіі, і па вашых дасягненнях можна меркаваць аб поспехах працоўных калектываў усёй краіны", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. "У гэты ўрачысты момант у зале прысутнічаюць работнікі і кіраўнікі прадпрыемстваў, якія па праву лічацца беларускімі брэндамі. Сярод іх БелАЗ, "Савушкін прадукт", "Керамін", "Беларуснафта" і іншыя", - падкрэсліў Прэзідэнт.

На думку беларускага лідара, з поўным правам іх можна назваць перадавікамі магістральнага курсу на мадэрнізацыю і тэхнічнае перааснашчэнне вытворчасці. Галоўная задача - дабіцца, каб айчынная прадукцыя выйшла на больш высокі ўзровень якасці і адпавядала самым строгім сусветным стандартам. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што многія беларускія прадпрыемствы дастойна з гэтым спраўляюцца. На яго думку, прыкметныя поспехі дэманструюць машына- і прыборабудаўнікі, нафтаперапрацоўшчыкі, работнікі прамысловасці будматэрыялаў і будаўнічых арганізацый. Менавіта дзякуючы ім Беларусь нарошчвае экспартны патэнцыял.