Ваенны парад з нагоды Дня Незалежнасці

  • 6

У Мінску 3 ліпеня 2003 года адбыўся ваенны парад з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні адзначыў, што Беларусь і ў далейшым будзе імкнуцца да плённага супрацоўніцтва з суседнімі краінамі, рэалізуючы шматвектарную знешнюю палітыку. 

Прэзідэнт заявіў, што беларусы ніколі не былі і не будуць заваёўнікамі. "Мы не прэтэндуем на чужыя землі, але ні пядзі сваёй зямлі нікому не аддадзім - тут наш дом, тут жыць і гадаваць дзяцей нашым нашчадкам", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.