Ваенныя вучэнні "Нёман-2001"
- 5
- 1:43
Маштабныя комплексныя аператыўна-тактычныя ваенныя вучэнні "Нёман-2001" 30 жніўня 2001 года перайшлі ў актыўную фазу. За іх правядзеннем назіраў Прэзідэнт Беларусі, Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі краіны Аляксандр Лукашэнка. Раніцай ён наведаў цэнтральны камандны пункт войскаў проціпаветранай абароны, дзе азнаёміўся з новай аўтаматызаванай сістэмай кіравання дзеяннямі войскаў проціпаветранай абароны і ваенна-паветраных сіл і назіраў за адбіццём атакі крылатых ракет і авіяцыі.
Затым Прэзідэнт прыбыў на Гожскі палігон Гродзенскай вобласці, дзе назіраў за ходам актыўнай фазы вучэнняў.