Ваенныя вучэнні "Бярэзіна-2002"
- 4
- 1:41
Комплексныя аператыўна-тактычныя вучэнні "Бярэзіна-2002" з Паўночна-Заходнім аператыўным камандаваннем яшчэ раз пацвердзілі высокі ўзровень баявой гатоўнасці ўсіх удзельнікаў і з'яўляюцца значным крокам ва ўмацаванні абараназдольнасці краіны. Мэты вучэнняў дасягнуты, пастаўленыя задачы паспяхова выкананы. Аб гэтым 1 чэрвеня 2002 года заявіў Прэзідэнт Беларусі, Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Аляксандр Лукашэнка, падводзячы вынікі вучэнняў пасля агляду войскаў, што ў іх удзельнічалі.
Кіраўнік дзяржавы прыняў удзел у заключным, трэцім, этапе вучэнняў на агульнавайсковым палігоне Барысаўскі. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, Беларусь яшчэ раз даказала, што мае баяздольную, абучаную і высокапрафесійную армію, гатовую забяспечыць ваенную бяспеку і ўзброеную абарону дзяржавы. "Наша краіна нікому не пагражае, і ні адну дзяржаву ў свеце мы не лічым сваім патэнцыяльным праціўнікам, але ў сучасных умовах захаванне незалежнасці і суверэнітэту краіны можа забяспечыць толькі мабільная, баяздольная, высокапрафесійная армія", - заявіў ён.
Пасля агляду войскаў Прэзідэнт сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ, ваеннымі аташэ і наглядальнікамі, якія прысутнічалі на вучэннях.