Візіт у Таджыкістан
- 4
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27-28 красавіка 2003 года прыняў удзел у пасяджэнні Міждзяржаўнага Савета Еўразійскага эканамічнага супольніцтва і сесіі Савета калектыўнай бяспекі, якія прайшлі ў сталіцы Таджыкістана горадзе Душанбэ.
Асноўнай тэмай пасяджэння Міждзяржаўнага Савета Еўразійскага эканамічнага супольніцтва было абмеркаванне пытанняў жыццядзейнасці ЕўрАзЭС і перспектыў развіцця інтэграцыйных працэсаў у рамках гэтай структуры. На сесіі Савета калектыўнай бяспекі адбыўся абмен думкамі аб рэгіянальнай і міжнароднай абстаноўцы і аб асноўных задачах Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Разгледжаны арганізацыйна-прававыя аспекты станаўлення новай арганізацыі, яе фінансавага забеспячэння.
Прэзідэнт Беларусі правёў сустрэчу з кіраўніком Таджыкістана Эмамалі Рахмонам, на якой абмеркаваны актуальныя аспекты ўзаемадзеяння.