Візіт у Швейцарскую Канфедэрацыю

  • 4
  • 1:04

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 10-11 снежня 2003 года з рабочым візітам наведаў Швейцарскую Канфедэрацыю.

У Жэневе 11 снежня Прэзідэнт прыняў удзел у Сусветным саміце па інфармацыйным грамадстве, які сабраў кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў амаль 60 краін свету. Да пачатку форуму Аляксандр Лукашэнка правёў кароткія гутаркі з калегамі з Арменіі і Харватыі. Прэзідэнт на саміце выклаў падыходы Беларусі да пабудовы інфармацыйнага грамадства і падкрэсліў гатоўнасць нашай краіны быць актыўным удзельнікам у рэалізацыі міжнародных інфармацыйных праграм. 

Зацікаўленасць у доступе Беларусі да інфармацыйных рэсурсаў Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці Аляксандр Лукашэнка выказаў на сустрэчы з генеральным дырэктарам гэтай арганізацыі Камілам Ідрысам.