Візіт у Рэспубліку Карэя

  • 3

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21-23 красавіка 1997 года знаходзіўся з візітам у Рэспубліцы Карэя. У Сеуле адбылася сустрэча кіраўнікоў дзвюх дзяржаў, па выніках якой Аляксандр Лукашэнка і Кім Ён Сам падпісалі сумесную заяву. У дакуменце адзначалася, што сустрэча азнаменавала пачатак новага этапу дружбы і супрацоўніцтва паміж краінамі. Дасягнута дамоўленасць аб адкрыцці пасольства Беларусі ў Карэі.

Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама правёў шэраг сустрэч з прадстаўнікамі дзелавых колаў, абмеркаваўшы магчымасці арганізацыі сумеснай эканамічнай дзейнасці, актывізацыі гандлёвых адносін і прыцягнення замежных інвестыцый. Прэзідэнт наведаў прадпрыемствы "Самсунг электронікс", "Дэу", "Хендэ".