Візіт у Калінінградскую вобласць Расійскай Федэрацыі

  • 4
  • 2:31

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14-15 кастрычніка 1999 года зрабіў візіт у Калінінградскую вобласць Расійскай Федэрацыі. Кіраўнік дзяржавы правёў перагаворы з кіраўніцтвам рэгіёна, былі абмеркаваны перспектывы развіцця супрацоўніцтва ў розных сферах,  падпісана адпаведнае міжурадавае пагадненне. Адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі дзелавых колаў і грамадскасці Калінінградскай вобласці.

Другі дзень візіту пачаўся з наведвання Аляксандрам Лукашэнкам ваенна-марской базы Балтыйскага флоту. Кіраўнік дзяржавы агледзеў кают-кампаніі флагманскага карабля "Беспокойный", акваторыю гавані, месцы дыслакацыі суднаў Балтыйскага флоту. Затым Прэзідэнт пабываў каля помніка Пятру I, дзе пасадзіў дрэва, сустрэўся з грамадскасцю горада Балтыйска. Аляксандр Лукашэнка таксама наведаў гандлёвы  порт Калінінграда, сустрэўся з яго кіраўніцтвам і работнікамі.