Віншававанне Арыне Сабаленка з перамогай на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Арыну Сабаленка з перамогай на турніры серыі "Вялікага шлема" - адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі.
"Дарагая Арына! Ад усёй душы віншую з першай і вельмі доўгачаканай перамогай у фінале турніру "Вялікага шлема", такой важнай для цябе і для ўсіх нас. Ты вялікая малайчына, твой асабісты прагрэс відавочны, галоўнае цяпер - не спыняцца. За цябе балее ўся Беларусь! І жадае новых перамог!" - гаворыцца ў віншаванні.