Віншаванне калектыву Эрмітажа з 250-годдзем з дня заснавання

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы культуры "Дзяржаўны Эрмітаж" з 250-годдзем з дня заснавання.

    "На працягу двух з палавінай стагоддзяў Эрмітаж уносіць бясцэнны ўклад у захаванне, вывучэнне і папулярызацыю мастацкай спадчыны розных краін і эпох. Сёння гэта буйнейшы і вельмі вядомы музей свету, скарбы якога выклікаюць нязменную цікавасць у шматлікіх наведвальнікаў, у тым ліку з Беларусі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт адзначыў, што Дзяржаўны Эрмітаж праводзіць вялікую работу па ўмацаванні і ўзбагачэнні культурных сувязей паміж Беларуссю і Расіяй. Дзякуючы гэтаму, у Беларусі экспануюцца вельмі каштоўныя музейныя прадметы з калекцыі Эрмітажа, а жыхары краіны маюць магчымасць сваімі вачамі ўбачыць сапраўдныя шэдэўры сусветнага мастацтва.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву Дзяржаўнага Эрмітажа ажыццяўлення ўсіх планаў, новых творчых дасягненняў, здароўя і дабрабыту.