Віншаванні ў сувязі з перавыбраннем Аляксандра Лукашэнкі на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

    У адрас Аляксандра Лукашэнкі паступаюць віншаванні ў сувязі з яго перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

    Першым Кіраўніка дзяржавы павіншаваў Старшыня КНР Сі Цзіньпін. "Упэўнены, што пад Вашым кіраўніцтвам дзяржаўнае будаўніцтва Беларусі дасягне яшчэ большых поспехаў, - падкрэсліў кітайскі лідар. - Я ўдзяляю вялікую ўвагу развіццю кітайска-беларускіх адносін, даражу ўстаноўленымі з Вамі добрымі рабочымі адносінамі і асабістай дружбай".

    Старшыня КНР запэўніў, што гатовы прыкладаць сумесныя намаганні для таго, каб няспынна ўздымаць кітайска-беларускія адносіны ўсебаковага стратэгічнага партнёрства на новую ступень развіцця на карысць дзвюх краін і народаў.

    Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін накіраваў віншавальную тэлеграму Аляксандру Лукашэнку. Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што пераканаўчая перамога Аляксандра Лукашэнкі на выбарах сведчыць аб высокім палітычным аўтарытэце і даверы з боку насельніцтва, а таксама аб актыўнай падтрымцы праводзімага курсу на далейшае сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны.

    Прэзідэнт Расіі выказаў упэўненасць, што дзяржаўная дзейнасць Аляксандра Лукашэнкі будзе садзейнічаць развіццю расійска-беларускага стратэгічнага партнёрства, умацаванню Саюзнай дзяржавы, нарошчванню супрацоўніцтва ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, Садружнасці незалежных дзяржаў і іншых міжнародных структур.

    Уладзімір Пуцін пацвердзіў настрой на прадаўжэнне канструктыўнай сумеснай работы на карысць брацкіх народаў дзвюх краін.

    Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Беларусі.

    У тэлефоннай размове Кіраўніка дзяржавы павіншаваў таксама Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.

    У адрас Аляксандра Лукашэнкі прадаўжаюць паступаць шматлікія віншаванні ад беларускіх і замежных палітыкаў, дыпламатаў, кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і грамадскіх дзеячаў.

    Чытайце таксама

    Усе падзеі