Віншаванні ў адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і беларускага народа з нагоды 70-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

    У адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і беларускага народа з нагоды 70-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне паступаюць шматлікія віншаванні ад замежных лідараў, вядомых грамадскіх і палітычных дзеячаў.

    Віншавальныя пасланні паступілі ад кіраўнікоў краін СНД. "Вялікая Перамога - агульны, бясцэнны здабытак нашых народаў, якія плячо ў плячо змагаліся супраць жорсткага і бязлітаснага ворага, выратавалі свет ад нацызму. Наш абавязак - свята берагчы памяць аб загінуўшых героях, акружыць клопатам ветэранаў, не дапускаць паўтарэння трагічных падзей мінулага. Мы абавязаны ўмацоўваць духоўную сувязь паміж пакаленнямі, выхоўваць моладзь на высокіх ідэалах дабра, справядлівасці і патрыятызму", - гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

    У віншавальным пасланні Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева падкрэсліваецца, што непарушнае адзінства народаў краін, якія атрымалі перамогу ў смяротнай схватцы з агульным ворагам у суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны, застанецца навечна.